20 красавiка 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі выявілі новы звышзаразны штам COVID-19

17
У Расеі выявілі новы звышзаразны штам COVID-19

Адзін чалавек будзе заражаць да дзявяці іншых.

У Расеі выяўленыя выпадкі захворвання новым варыянтам каранавіруса AY.4.2, які з'яўляецца падвідам штаму «дэльта», паведаміў у чацвер кіраўнік навуковай групы распрацоўкі новых метадаў дыягностыкі захворванняў чалавека ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Каміль Хафізаў.

Выяўлены ў Вялікай Брытаніі штам з'яўляецца адным з 45 падвідаў «дэльты» і, паводле ацэнак экспэртаў універсітэцкага каледжа Лондана, можа распаўсюджвацца на 10-15% хутчэй.

«З'яўленне першапачатковай версіі «дэльты» ўжо выклікала сур'ёзны рост захворвання, і AY.4.2 можа надаць яшчэ адзін дадатковы штуршок ва ўздыме захворвання. Адзінае, што можа дапамагчы супрацьстаяць новаму варыянту, - толькі вакцынацыя, асабліва тых асоб, хто яшчэ не заражаўся каранавіруснай інфекцыяй», - заявіў Хафізаў.

З ягоных слоў, AY.4.2 нясе дзве характэрныя мутацыі ў гене S-бялка, якія выклікаюць амінакіслотны замены Y145H і A222V. «Ён можа паступова пачаць выцясняць старую версію «дэльты», але наўрад ці гэта адбудзецца тымі ж імклівымі тэмпамі, якімі сама «дэльта» ў свой час выцесніла ўсё астатняе», - сказаў Хафізаў (яго цытуе ТАСС).

Узровень кантагіёзнасці новага штаму такі, што «адзін чалавек будзе заражаць да дзявяці чалавек», ацэньвае намеснік дырэктара ў навуковай рабоце ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Аляксандр Гарэлаў.

Галоўны пазаштатны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя РФ па ЦФА, прафесар, доктар медыцынскіх навук Андрэй Малявін адзначыў, што новая мутацыя акрамя таго, што больш кантагіёзная, мае яшчэ і больш хуткае развіццё сімптаматыкі. «Большая колькасць людзей пераносяць сярэднецяжкую, цяжкую і вельмі цяжкую форму. Вельмі хуткае развіццё сімптомаў. І дзеці сталі хварэць», - канстатаваў ён.

За мінулы дзень, паводле звестак аператыўнага штаба, у Расеі былі зноў перапісаныя рэкорды колькасці захварэлых і памерлых. Дыягназ Covid-19 пацвердзіўся да 36339 чалавек, памерлі 1036 чалавек.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках