28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве ўвялі локдаўн

18
У Маскве ўвялі локдаўн

Рэстарацыі, спартзалы, гандлёвыя цэнтры і салоны прыгажосці працаваць не будуць.

Мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін сваім указам увёў часовы локдаўн на тэрыторыі Масквы на час непрацоўных дзён з 28 кастрычніка да 7 лістапада. У гэты перыяд у сталіцы будуць працаваць толькі аптэкі і крамы з таварамі першай неабходнасці, паведамляе РБК.

Закрыюцца кінатэатры, заапаркі, салярыі, лазні, спартзалы, гандлёвыя цэнтры і цырульні.

Прадоўжаць працу аптэкі і крамы з таварамі першай неабходнасці.

Спыняюць працу стаматалагічныя кабінеты, за выключэннем выпадкаў надання экстранай дапамогі.

Сталічныя рэстарацыі будуць працаваць навынас.

Масквічы змогуць вольна шпацыраваць па парках і вуліцах, сістэму QR-кодаў аднаўляць не будуць.

Таксама ў Маскве заблакуюць сацыяльныя карты невакцынаваных людзей ва ўзросце 60+. Разблакаваць іх яны змогуць пасля вакцынацыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках