Кошт другой крыптавалюты свету ўстанавіў рэкорд
15- 21.10.2021, 22:20
- 7,398
Кошт Ethereum дасягнуў рэкорднай адзнакі.
У ходзе таргоў у чацвер, 21 кастрычніка, кошт Ethereum, другой па капіталізацыі крыптавалюты свету, устанавіў рэкорд. На піку кошт дасягаў 4375 даляраў за манету, вынікае са звестак крыптабіржы Binance.
На 18:00 кошт скарэктаваны да 4128 даляраў, рост з пачатку дня складае 1,5 працэнта.
Ethereum вырас услед за біткойнам, які напярэдадні ўпершыню пераадолеў адзнаку ў 66,1 тысячы даляраў. Нагодай для такога росту стаў запуск на Нью-Ёркскай фондавай біржы першага ў ЗША біржавога фонду ф'ючэрсаў на біткойн Bitcoin Strategy. У пятніцу, 22 кастрычніка, чакаецца запуск фонду Valkyrie Bitcoin Strategy на біржы NASDAQ.