26 красавiка 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ў Італіі: Страйк - гэта тое, чаго баіцца рэжым

Беларуска ў Італіі: Страйк - гэта тое, чаго баіцца рэжым

Беларускія рабочыя ўжо змаглі паказаць сябе.

Ужо больш за год беларуская дыяспара ў Італіі выходзіць на пратэсты на знак салідарнасці з беларусамі, якія працягваюць барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі.

Чаму сёння важна падтрымліваць землякоў, нават знаходзячыся за мяжой?

Сайт Charter97.org пагаварыў з актывісткай беларускай асацыяцыі ў Італіі «Суполка»:

- Маральная падтрымка вельмі важная. Сапраўды, мы не можам шмат зрабіць адсюль, каб дапамагчы руху за дэмакратыю ў Беларусі, але маральная падтрымка - гэта адзін з аспектаў нашай агульнай барацьбы. Людзям, якія знаходзяцца ў Беларусі важна бачыць, што мы пра іх памятаем, працягваем змагацца і не расчараваліся ў цяперашніх выніках гэтага супрацьстаяння. Спыняцца нельга, проста немагчыма.

- Што думаюць пра вашыя акцыі італійцы? Ці падтрымліваюць вас мясцовыя чыноўнікі?

- Абсалютна. Вядома, калі гэта было да выбараў, тады ў Італіі ніхто не ведаў, што адбываецца ў Беларусі. Мы пачалі выходзіць яшчэ ў чэрвені 2020 года, тады італьянцы не разумелі што да чаго. Пасля выбараў Беларусь у навінах мільгала часта, а італьянцы даволі салідарны народ, таму мы заўсёды адчувалі іх падтрымку. Напрыклад, мае калегі на працы ведаюць, што я актывістка і з вялікай павагай да гэтага ставяцца.

Што тычыцца італьянскіх палітыкаў, то яны падтрымліваюць усімі рукамі і нагамі. У нас нават тут ёсць камітэт за дэмакратыю Беларусі, у які ўваходзяць чальцы італьянскага парламента. Яны праводзяць палітычныя ініцыятывы, выкарыстоўваючы сваё становішча і сувязі. Падтрымка прагрэсіўнага і дэмакратычнага грамадства ў Італіі ёсць, прычым вельмі вялікая.

Мы неаднаразова сустракаліся з палітыкамі розных узроўняў. Практычна адразу пасля выбараў у Беларусі мы былі ў трэцяй парламенцкай камісіі замежных спраў, а таксама на прыёме ў канцылярыі прэм'ер-міністра Джузэпэ Контэ. Вядома ж, сувязі засталіся. Італія не такая актыўная на міжнародным фронце, як напрыклад, Чэхія, Нямеччына ці Францыя, але ўсё адно нам спачуваюць. Падтрымкі Лукашэнкі я практычна не бачыла.

- Многія экспэрты кажуць пра страйк як аб вызначальным этапе заканчэння трансфармацыі Беларусі з дыктатуры ў дэмакратыю. Што вы думаеце з гэтай нагоды?

- Вядома, страйк - гэта тое, чаго баіцца рэжым, бо калі ўсё стане, то дыктатуры давядзецца лічыцца з гэтым. Рэжым баіцца страйку, таму я думаю, што гэта правільны метад барацьбы. Рабочыя ўжо былі актыўныя адразу пасля выбараў. Я думаю, што страйк - гэта дакладны метад барацьбы супраць дыктатуры ў краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках