26 красавiка 2024, Пятніца, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЦВГД: Большасць беларусаў выступае за адстаўку Лукашэнкі

32
УЦВГД: Большасць беларусаў выступае за адстаўку Лукашэнкі

У інтэрнэт «злілі» закрытыя апытанні для расейскага МЗС.

У інтэрнэт "злілі" закрытыя апытанні УЦВГД (Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі) у Беларусі для расейскага Міністэрства замежных спраў. Пры гэтым варта адзначыць, што УЦДГМ не мае ліцэнзіі на правядзенне палітычных апытанняў у Беларусі, паведамляе "Еўрарадыё".

Па выніках апытання Ціханоўская, Бабарыка, і Калеснікава лідары ў спісе палітыкаў, да якіх беларусы ставяцца лепш за ўсё. З замежных палітыкаў беларусы найбольш добра ставяцца да Мэркель.

З ліку беларускіх палітыкаў найгорш ставяцца да Качанавай, Лукашэнка, і Макея. З замежных палітыкаў - да Пуціна і Зяленскага.

Вынікі даследавання таксама паказалі, што 76% апытаных беларусаў выступаюць за смелыя эканамічныя рэформы, а 66% - супраць аб'яднання з РФ. Пры гэтым да саюзнай дзяржавы ў большасці сваёй ставяцца станоўча.

71% апытаных адмоўна ставяцца да блакавання СМІ, арыштаў і ціску на журналістаў. 65% уважаюць за дрэнную навіну асуджэнне Віктара Бабарыкі на 14 гадоў.

60% беларусаў, паводле звестак УЦДГМ, выступаюць за адстаўку Лукашэнкі.

Варта адзначыць, што сацыялагічнае апытанне праходзіла ў несвабодных умовах - многія беларусы могуць баяцца адказваць на пытанні, наўпрост звязаныя з дзейным рэжымам. Гэта азначае, што рэальныя лічбы яшчэ больш крытычныя для беларускіх уладаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках