26 красавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі назвалі найлепшыя напоі для пахудзення на сняданак

2
Дыетолагі назвалі найлепшыя напоі для пахудзення на сняданак

Важна пачаць свой дзень са здаровай ежы.

Амерыканскія дыетолагі параілі пачынаць дзень з карыснага сняданку - есці тосты з авакада і варанымі яйкамі, аўсянку з ягадамі і арэхавым маслам, а запіваць усё гэта смузі, паведамляюць «Известия».

Зялёная гарбата ўважаецца за напой, які раяць піць тым, хто змагаецца з лішняй вагой. Гэты напой таксама дапамагае прадухіліць дыябет, палепшыць працу мозгу, знізіць рызыку развіцця некаторых відаў раку. «Зялёны чай змяшчае EGCG – злучэнне, якое ўзмацняе спальванне тлушчу і блакуе ўтварэнне новых тлушчавых клетак», – заявіла Ларэн Манакер, чалец Амерыканскай асацыяцыі дыетолагаў, аўтар шэрагу кніг аб пахудзенні.

Яшчэ адзін карысны напой - кава. Ён змяшчае стымулятар, які дапамагае расшчапляць тлушчы. Таксама спрыяе пахудзенню мінеральная вада без газу. «Вада - гэта тыповы бескаларыйны напой», - растлумачыла дыетолаг. Са слоў Манакер, вада з лімонам спрыяе зніжэнню вагі, даўжэй захоўвае пачуццё сытасці, паскарае метабалізм.

Падчас праведзеных даследаванняў высветлілася, што дарослыя, якія спажываюць свежавыціснуты апельсінавы сок, маюць ніжэйшы індэкс масы цела. Акрамя таго, вядома, што апельсінавы сок дапамагае знізіць узровень халестэрыну і артэрыяльнага ціску, паменшыць запаленне і павысіць імунітэт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках