26 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад каранавіруса памёр мастак Уладзімір Сытчанка

3
Ад каранавіруса памёр мастак Уладзімір Сытчанка
УЛАДЗІМІР СЫТЧАНКА

Яму было 70 гадоў.

Вядомы мастак-графік Уладзімір Сытчанка памёр на 71-м годзе жыцця ад каранавіруса, паведамляе Беларускі саюз мастакоў.

Уладзімір Сытчанка - вучань Васіля Шаранговіча і Паўла Любамудрава. У выставах удзельнічаў з 1975 года. Працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. Работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў». Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2000 года).

Уладзімір Сытчанка таксама быў кніжным ілюстратарам. У ягоным афармленні выдадзена больш за 400 кніг розных жанраў. Ілюстраваў «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар'ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках