26 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарку М'янмы Аўн Сан Су Чжы прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўлення волі

1
Лідарку М'янмы Аўн Сан Су Чжы прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўлення волі
АЎН САН СУ ЧЖЫ
ФОТА: REUTERS/JORGE SILVA

Хунта вынесла прысуд зрынутаму ў выніку ваеннага мяцяжу палітыку.

Былая дзярждарадца і кіраўніца МЗС М'янмы Аўн Сан Су Чжы прыгавораная да 20 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Euronews.

Яе абвінавацілі ў атрыманні хабараў, парушэнні закона аб імпарце і экспарце, закона аб ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і неразгалошванні дзяржаўнай таямніцы. Ёй таксама выстаўленыя абвінавачанні ў падбухторванні да мяцяжу.

Нагадаем, у 2021 годзе ў М'янме адбыўся чарговы пераварот. Вайсковая хунта абвясціла аб увядзенні надзвычайнага становішча на год і зняцці кіраўніцтва краіны. Прадстаўнікі войска патлумачылі гэта маштабнымі фальсіфікацыямі на выбарах, якія прайшлі ў лістападзе 2020 года.

Хто такая Аўн Сан Су Чжы і што адбылося ў М'янме

М'янма (раней Бірма) знаходзіцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Яна з'яўлялася калоніяй Вялікай Брытаніі, у час Другой сусветнай вайны яе акупавала Японія.

Лідарам барацьбы за незалежнасць з'яўляўся генерал Аўн Сан. У 1947-м яго забілі змоўшчыкі. Праз год краіна атрымала незалежнасць, але ангельцы, сыходзячы з краіны заклалі міну замаруджанага дзеяння: паабяцалі незалежнасць тром абласцям М'янмы, у кожнай з якіх жылі свае этнічныя групы. Акрамя таго, у краіне дзейнічалі камуністы-партызаны, узброеныя сілы Гаміньдана (кітайскай партыі, якая саступіла Мао Цзэдуну ў барацьбе за ўладу ў Кітаі) і г.д.

Таму пасля абвяшчэння незалежнасці ў краіне пачалася няспынная грамадзянская вайна. Усё скончылася ваенным пераваротам, які ў 1962-м арганізаваў генерал Не Він, былы паплечнік Аўн Сана. Ён знаходзіўся ва ўладзе да 1988-га. Акурат тады ў краіну вярнулася Аўн Сан Су Чжы, дачка Аўн Сана, якая атрымала адукацыю ў Індыі і працавала ў ЗША. Жанчына стварыла Нацыянальную лігу за дэмакратыю і выступіла за перамены ў краіне. У наступным годзе яе адправілі пад дамашні арышт.

У 1990-м яе партыя перамагла на парламенцкіх выбарах, але вайскоўцы адмовіліся аддаваць уладу. Аўн Сан Су Чжы, якая стала сімвалам супраціву, атрымала Нобелеўскую прэмію міру, але не свабоду. Яна прабыла пад хатнім арыштам 15 гадоў (з перапынкамі) і канчаткова выйшла на волю ў 2010 годзе.

Праз пяць гадоў яе партыя атрымала большасць на выбарах у парламент. Паводле заканадаўства М'янмы Аўн Сан Су Чжы не магла стаць прэзідэнтам: яе муж - брытанец, а дзеці маюць грамадзянства іншых краін. Таму яна стала міністрам замежных спраў і дзяржаўнай дарадцай (пасада, якая адпавядае прэм'ер-міністру).

Але ў 2021-м у краіне здарыўся чарговы ваенны пераварот і Аўн Сан Су Чжы чарговы раз арыштавалі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках