14 траўня 2026, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сардэчна запрашаем у страйк

Сардэчна запрашаем у страйк

Не чакайце пакуль ваша прадпрыемства прададуць.

Ліст удзельніка страйку ў рэдакцыю «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР):

- Больш за паўгода таму я застаўся без працы. Паспрабаваў жыць за кошт падпрацоўкі ці халтур. Не хацелася ўносіць сваю долю ў бюджэты садыстаў. Ну а як у нашай краіне? Шмат у каго ёсць падпрацоўка. Інакш не выжывеш. Выявілася, можна жыць. Да абвяшчэння забастоўкі я, трохі нарасціў сваю дзейнасць, ужо спакойна зарабляў на нармальнае жыццё.

Што хачу сказаць гэтым? Што не трэба чакаць крызісу. Не трэба чакаць пакуль ваша прадпрыемства прададуць і новая мятла вымеце лішніх за прахадную. Сёння ў адносна камфортных умовах адмоўцеся ад рабскай і небяспечнай працы.

Тым больш, хутка зіма і многім трэба будзе працаваць у валёнках з парай з рота. Пакуль не ўключыліся санкцыі ва ўсю моц - падбярыце для сябе альтэрнатыву. Бяспечную і якая дазваляе карміць сям'ю.

Не забывайце пра маскі. Вакцынуйцеся. Сардэчна запрашаем у страйк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках