11 траўня 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зацерушыла снегам: фотарэпартаж

2
Беларусь зацерушыла снегам: фотарэпартаж

Да вечара снегапад узмоцніцца.

Нашы чытачы з Гародні парадавалі здымкамі заснежаных вуліц. Відавочна, восень канчаткова здала пазіцыі і на нашу краіну насоўваецца зіма. Калі верыць старым прыкметам, увечары на шына-мантажах будуць чэргі, паведамляе onliner.by.

Мяркуючы з прагнозаў надвор'я, снег трэба чакаць сёння ў Менску. Апоўдні сіноптыкі абяцаюць невялікія ападкі, але ўвечары нас, магчыма, чакае сапраўдны снегапад.

- Снег ляжаў з самай раніцы. Я пераабуў аўтамабіль яшчэ тыдзень таму, таму спакойна паехаў па справах. Не сказаў бы, што дарога была слізкай. Тэмпература паветра - блізу нуля. Снегапад прадаўжаецца, таму да вечара можа нармальна засыпаць горад, - мяркуе наш чытач Аляксей, які пражывае ў абласным цэнтры. Фатаграфіі яго.

Нагадаем, што дзень бляхара сёлета здарыўся 16 лістапада. Тады да раніцы падмарозіла і пачалося: аварыі, 9-бальныя заторы ў Менску, затрымкі ў рабоце грамадскага транспарту. На сталічных пуцеправодах стаялі «паравозы». Некаторыя кіроўцы атрымалі па 8 базавых за ДТЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках