26 красавiка 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігрант з Ірака: Уначы беларускія міліцыянты адводзяць нас да калючага дроту

25
Мігрант з Ірака: Уначы беларускія міліцыянты адводзяць нас да калючага дроту
фота: ТАСС

Нелегалаў не выпускаюць з лесу і б'юць, каб яны штурмавалі мяжу з Польшчай.

Нелегал з Іраку, які цяпер знаходзіцца на беларускай мяжы, рассказаў «Радыё Свабода» аб тым, што беларускія памежнікі не выпускаюць з лесу мігрантаў, якія просяць аб дапамозе.

Блізу 300 мігрантаў з Ірака (Курдыстан), у тым ліку дзяцей, старых і жанчын, цяпер знаходзяцца на беларускай мяжы без ежы і грошай. Яны просяць дэпартацыі ў Ірак і дапамогі беларускіх уладаў.

- Уначы беларускія міліцыянты адводзяць нас да калючага дроту. Калі нам не ўдаецца перайсці мяжу, яны вядуць нас назад, на тое самае месца.

Мігрант просіць: «Прыйдзіце выратаваць нас ці мы памром ад холаду і голаду».

- Мы патрабуем дэпартацыі, але яны нас не пускаюць. Мы хочам вярнуцца ў Менск, але нам не дазваляюць… Беларуская міліцыя абыходзілася з намі дрэнна і пачала нас біць.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках