2 снежня 2021, Чацвер, 7:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз «Жыве Фландрыя» ў віцебскім тэатры звальняюць актораў

7
Праз «Жыве Фландрыя» ў віцебскім тэатры звальняюць актораў
ФОТА: НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Раней звольнілі дырэктара тэатра.

21 лістапада ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) адбылася прэм'ера спектакля «Тыль». Але адразу пасля прэм'еры спектакль быў забаронены, а з дырэктарам тэатра Аляксандрам Старых не падоўжылі кантракт. Цяпер пачаліся звальненні ў трупе коласаўцаў. Пра гэта zerkalo.io на ўмове ананімнасці паведамілі супрацоўнікі тэатра.

Размова ідзе аб звальненні трох актораў, якія былі занятыя ў спектаклі: ім не падаўжаюць кантракты. У выніку з 2 студзеня 2022 года людзі застаюцца без працы.

З тэатра будзе вымушаная пайсці Анжэла Баркоўская. Яна нарадзілася ў Малдове, там жа атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў менскіх тэатрах-студыях «Дзе-Я?» і «Товариш», у сталічным эксперыментальным тэатры «АКТ». У Коласаўскім тэатры з 1997 года. Вядучы майстар сцэны. Сыграла амаль 40 роляў у тэатры.

Разам з ёй пакіне тэатр і Юлія Крашэўская. Яна нарадзілася ў Віцебску. Працуе ў тэатры з 1995 года (з перапынкам на вучобу ў Акадэміі мастацтваў). На гэты момант выходзіць на сцэну ў двух дзясятках рэпертуарных спектакляў.

Трэці звольнены актор - Арцём Герак. Ён нарадзіўся ў Віцебску ў 1992 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Актор тэатра з 2013 года. На гэты момант заняты ў 27 рэпертуарных спектаклях.

Дадамо, што толькі Арцём Герак выконваў адну з кіроўных роляў у гэтым спектаклі (ён выканаў ролю караля Піліпа). Анжэліка Баркоўская і Юлія Крашэўская адыгралі ў гэтай пастаноўцы ролі другога плана. Таму выкажам здагадку, што «Тыль» стала толькі падставай для іх звальнення.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».