26 красавiка 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве ідуць актыўныя чысткі на прадпрыемствах і ў бальніцах

18
У Магілёве ідуць актыўныя чысткі на прадпрыемствах і ў бальніцах

І гэта адбываецца на фоне вострага недахопу лекараў.

У Магілёве ідуць актыўныя чысткі на прадпрыемствах і ў бальніцах, паведамляюць тэлеграм-каналу БАР рабочыя і лекары.

«Я працую ў невялікай кампаніі. Прыкладна вясной сёлета мяне выклікаў да сябе ідэолаг і «мякка журыў», што я была заўважана на мітынгу ў верасні 20-га і ўвогуле, не трэба так рабіць, а то мы вас звольнім. Ну, пагаварылі і забыліся. Цяпер мне патэлефанавалі са словамі аб тым, што з 10-га снежня я звольненая. Зверху дырэктару спусцілі два спісы «нядобранадзейных»: першы на звальненне - у ім я, другі - тых, каго пакуль варта папярэдзіць. Неяк так жывём.

А яшчэ месяц таму я прайшла медкамісію і нічога, як кажуць, не прадвяшчала…»

«Я доктар з Магілёва. Сапраўды, ёсць два спісы. Галоўны лекар праводзіць гутарку, прапануе напісаць тлумачальную ў «пакаяльнай» форме. Інакш звальненне. У далейшым у характарыстыцы будзе пазначана, што чалавек нядобранадзейны і ў РБ яго нікуды не возьмуць. У нашай установе і так недахоп лекараў, а іх стане яшчэ менш!

«Добры дзень. У анкадыспансеры сёння праходзіў сход з «нядобранадзейнымі». Таксама рэкамендавалі пісаць тлумачальныя. Сказана было, што людзей са спіса загадана звольніць. Частку зараз, частку па заканчэнні кантракта»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках