22 студзеня 2022, Субота, 16:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША гатовыя адрэзаць асяроддзе Пуціна ад міжнародных плацежных сістэмаў

7
ЗША гатовыя адрэзаць асяроддзе Пуціна ад міжнародных плацежных сістэмаў

Вашынгтон мае набор інструментаў, якія ўключаюць у сябе шырокае кола варыянтаў.

ЗША вывучаюць новыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны, каля межаў якой, як сцвярджаюць амерыканскія вайсковыя аналітыкі, сканцэнтраваная амаль 100-тысячная групоўка расейскіх салдатаў.

Як паведамляе The New York Times, амерыканскія і брытанскія чыноўнікі прапрацоўваюць захады супраць атачэння прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, частка з якіх чакае сваёй чаргі яшчэ з атручвання Скрыпаляў у 2018 годзе.

Сярод іншага разглядаецца магчымасць пазбавіць расейскіх алігархаў доступу да міжнародных плацежных сістэмаў Visa і Mastercard, а таксама ўвесці абмежаванні на падарожжы ў Брытанію і Еўропу, у тым ліку для чальцоў іхніх сем'яў, піша NYT.

Паводле словаў Андрэа Кэндэл Тэйлара, эксперта датычна Расеі Цэнтра новай амерыканскай бяспекі (Center for a New American Security), чыноўнікі адміністрацыі Байдэна цяпер знаходзяцца ў Еўропе і спрабуюць выпрацаваць скаардынаваны пакет: таксама абмяркоўваюцца захады супраць расейскіх банкаў, нафтагазавых кампаній і суверэннай пазыкі.

Наточваючы меч санкцый, Вашынгтон пакуль усё ж спрабуе дамовіцца з Крамлём праз дыпламатычныя каналы, кажуць крыніцы NYT. Пры гэтым пытанне дадатковай ваеннай дапамогі Кіеву, больш за ўжо ўзгодненыя пастаўкі на 400 млн даляраў, падвісла ў паветры: чыноўнікі асцерагаюцца, што гэта прывядзе да эскалацыі сітуацыі.

ЗША не выключаюць ніякіх дзеянняў у адказ на «нетыповую» ваенную актывізацыю Расеі на мяжы з Украінай, заявіла ў пятніцу памочніца дзяржсакратара ЗША датычна Еўропы і Еўразіі Карэн Донфрыд.

"У нас ёсць набор інструментаў, якія ўключаюць у сябе шырокае кола варыянтаў", – сказала яна, дадаўшы, што пытанне будзе абмяркоўвацца на ўзроўні NATO, у рамках сустрэчы кіраўнікоў МЗС на наступным тыдні.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».