26 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я мігрантаў пасялілася ў Менску і расказала пра свае пакуты на «дарозе ў Нямеччыну»

25
Сям'я мігрантаў пасялілася ў Менску і расказала пра свае пакуты на «дарозе ў Нямеччыну»

Кантрабандысты абяцалі закалоць ягня, калі яны за 2-3 дні дабяруцца да цэлі.

Сям'я сірыйскіх курдаў з чатырох чалавек не вытрымала цяжкіх варункаў на беларуска-польскай мяжы і вярнулася ў Менск. Бацька дваіх дзяцей Фарыд кажа, што яны змерзлі б, калі б засталіся ў лесе.

Мігрантам паабяцалі, што шлях у Нямеччыну будзе вельмі простым. Выданне Rudaw піша, што як мінімум 8 тысяч курдаў увялі ў зман курдскія кантрабандысты, якія абяцалі паказаць просты шлях у Еўропу праз беларуска-польскую мяжу.

«Ён сказаў мне, што праз два або тры дні мы будзем у Нямеччыне. Ён сказаў нам, што яны заколюць ягня, каб адсвяткаваць наш прыезд у Нямеччыну», - успамінае жонка Фарыда Лэйла аб размове з кантрабандыстам.

Мігрантам абяцалі, што шлях будзе бяспечным і лёгкім. У выніку яны вымушаныя былі правесці ў лесе 22 дні.

«Мая пяцігадовая дачка ўвесь час казала мне: «Мама, няўжо так цяжка дабрацца да Нямеччыны?» - успамінае Лэйла аб часе, праведзеным на мяжы.

За арэнду кватэры ў Менску мігранты плацяць немалыя 80 даляраў за дзень. Але нескладана зразумець, чаму гэтыя людзі наважылі з'ехаць з роднага сірыйскага места Камышлы.

Жыццё ў горадзе нельга назваць спакойным. У канцы красавіка гэтага года ў Эль-Камышлы пачаліся сутыкненні паміж арабскімі "Сіламі нацыянальнай абароны" і курдскімі аддзеламі "Сірыйскіх дэмакратычных сіл". Толькі ў гэтым месяцы тры цывільныя жыхары загінулі ў выніку ўдару турэцкага беспілотніка.

Фарыд кажа, што яшчэ не пакінуў надзею патрапіць у Нямеччыну. Ён хоча перабрацца туды з Сірыі, каб забяспечыць лепшае жыццё для сваіх дзяцей.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках