26 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя з мінімалкай $250 трапіла ў лік самых бедных краінаў Еўропы

12
Турцыя з мінімалкай $250 трапіла ў лік самых бедных краінаў Еўропы

Упершыню за 20 гадоў сацапытанні ўказваюць на паразу партыі Эрдагана на выбарах.

Ёсць два тлумачэнні таго, што адбываецца ў Турцыі з лірай. Няспыннае зніжэнне Цэнтрабанкам уліковай стаўкі пад ціскам прэзідэнта, які аддае перавагу таннаму крэдытаванню.

Прэзідэнт Эрдаган кажа – танная ліра патрэбная для павелічэння экспарту. Турцыя шмат гадоў жыве з адмоўным плацежным балансам, гэта значыць імпарт пераўзыходзіць экспарт. Праўда, сёлета разрыў атрымалася скараціць, і танная ліра спрыяла павелічэнню экспарту. Але гэта фактычна ператварэнне краіны ў "заходні Кітай", калі эканамічны эфект дасягаецца таннай працоўнай сілай.

Падзенне ліры на такі адсотак можа нівеляваць увесь эфект ад эканамічнага росту, бо:

энэрганосьбіты Турцыя набывае ў Расеі;

астатняя сыравіна для турэцкай вытворчасці таксама імпартуецца.

Другая прычына падзення ліры – палітычная. Турцыя вельмі здала ў рэйтынгах свабоды слова, дэмакратыі, незалежнасці судоў. Замежныя інвестыцыі пакідаюць краіну. Канцэнтрацыя ўлады ў руках прэзідэнта не дала таго эфекту, які Эрдаган абяцаў Турцыі чатыры гады таму, змяніўшы парламенцкую мадэль суперпрэзідэнцкай.

У цяперашні час мінімальны заробак складае 3000 ліраў, гэта толькі $ 250, і такі заробак атрымліваюць 14 млн турак. Цяпер краіна трапіла ў лік самых бедных у Еўропе, а яшчэ сем гадоў таму Турцыя апярэджвала шэсць краінаў Еўразвязу ў паказніку заробкаў і набліжалася да польскага ўзроўню. Мінімалка тады сягала $550 за месяц.

Апазіцыя патрабуе датэрміновых выбараў. Упершыню за 20 гадоў амаль усе сацыялагічныя апытанні ўказваюць на верагодную паразу партыі прэзідэнта.

Шэсць палітычных сілаў рознага кірунку ўтварылі працоўную групу "аб аднаўленні ўзмоцненай парламенцкай мадэлі". Рэспубліканская Народная, Добрая партыя (гэтыя дзве парламенцкія сілы ўтвараюць апазіцыйную кааліцыю) і да іх далучыліся партыя "Шчасце" (ультраісламская), Дэмакратычная партыя (лібералы без асаблівага ўплыву) і дзве новаствораныя партыі – Будучыні (кансерватыўная, былога прэм'ера) Дэмакратыі і прагрэсу (ліберальная) экс-віцэ-прэм'ера Алі Бабаджана.

Асман Пашаеў, "Фэйсбук"

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках