22 студзеня 2022, Субота, 16:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшская паліцыя пракаментавала затрыманне кіраўніка беларускага футбола і ягонай жонкі

18
Чэшская паліцыя пракаментавала затрыманне кіраўніка беларускага футбола і ягонай жонкі
УЛАДЗІМІР БАЗАНАЎ

Базанаў знаходзіцца пад санкцыямі краін Балтыі.

Прэс-сакратарка Мараўска-Сілезскай паліцыі сказала, што дваіх грамадзян Беларусі падазраюць у парушэнні захадаў абароны, якія ўстанавіла Міністэрства аховы здароўя. Яны былі затрыманы ў рамках планавай праверкі па месцы жыхарства. Размова ідзе пра кіраўніка беларускага футбола Уладзіміра Базанава і ягоную жонку. Чыноўнік знаходзіцца пад санкцыямі краін Балтыі.

«Мы таксама вывучаем законнасць іх знаходжання на нашай тэрыторыі ў адпаведнасці з Законам аб пражыванні іншаземцаў», - сказала прадстаўніца ведамства.

Уладзімір Базанаў разам са сваёй жонкай адправіўся на выязную гульню жаночай зборнай Беларусі супраць зборнай Чэхіі, якая пройдзе 30 лістапада ў Апаве. Да гэтага старшыня АБФФ ужо назіраў гульню беларусак супраць каманды Кіпра (1:1).

Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек пракаментаваў знаходжанне Уладзіміра Базанава ў Чэхіі.

«На гэты момант у міністэрства няма інфармацыі аб тым, што гэтая асоба знаходзіцца на нашай тэрыторыі. Цяпер гэта расследуецца. Гэтаму чалавеку не была дадзеная чэшская ўязная віза.

Калі выявіцца, што ён сапраўды знаходзіцца ў Чэхіі, будуць прынятыя адпаведныя адміністрацыйныя захады, аж да дэпартацыі. Калі ён сапраўды тут, яму давядзецца пакінуць Чэхію», – сказаў Кулганек. Кіраўнік МЗС зазначыў, што, калі Базанаў прыбыў у Чэхію, то не на самалёце.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».