11 траўня 2026, панядзелак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскі чыноўнік скраў у пенсіянераў і інвалідаў больш за $400 тысяч

32
Лукашэнкаўскі чыноўнік скраў у пенсіянераў і інвалідаў больш за $400 тысяч
ВІТАЛЬ ПАНЦЯЛЕЙКА

Чыноўнік Віталь Панцялейка з'яўляецца сябрам партыі, якую ўзначальвае Алег Гайдукевіч.

Экс-дырэктар ФАКа Ленінскага раёна горада Менска Віталь Панцялейка за 10 гадоў скраў больш за 400 тысяч даляраў, паведамляе «Трибуна».

Як паведамляе Упраўленне следчага камітэта, ён падшукваў ахвяр з ліку людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, інвалідаў, былых выхаванцаў інтэрнатаў або асоб састарэлага ўзросту. Панцялейка пераконваў прадаць сваё жыллё і атрымаць больш таннае за горадам, зарабіўшы пры гэтым на розніцы ў кошце.

У выніку ахвяры заставаліся без грошай і жылля, а скрадзеныя грошы чыноўнік марнаваў, у тым ліку, у ігральных клубах. Пацярпелі ад рук махляра мінімум 25 чалавек у перыяд з 2011 да 2020 года.

На момант затрымання Віктар Панцялейка працаваў дырэктарам ФАК Ленінскага раёна. Таксама ён з'яўляецца сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якую ўзначальвае Алег Гайдукевіч.

На Панцялеўку пачалі крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйнай суме.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках