Мінчанка западазрыла пераклееныя даты на пірожным
1- 11.05.2026, 13:55
- 1,388
Пасля скаргі ў сацсетках у краму прыйшла санстанцыя.
Мінчукі паскардзіліся ў сацсетках на падазроныя прадукты і антысанітарыю ў некалькіх крамах і гандлёвых цэнтрах. Пасля публікацый у Threads і іншых сацсетках аб’екты праверылі спецыялісты цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.
Адна са скаргаў датычылася пірожнага «Чырвоны аксаміт», набытага ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Кальварыйскай, 24. Пакупніца распавяла, што адчула сябе кепска пасля дэсерту, а потым заўважыла на ўпакоўцы некалькі пераклееных налепак са тэрмінам прыдатнасці, пішуць «Минск-Новости». Пасля праверкі санітарная служба пачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да адказнай службовай асобы — з-за парушэнняў маркіроўкі.
Яшчэ адзін пост у сацсетках з’явіўся пасля куплі аладдзяў у краме на вуліцы Прытыцкага, 29. Аўтар публікацыі заявіў, што яны аказаліся з цвіллю. Але паводле дакументаў прадукцыю вырабілі напярэдадні ўвечары і прадалі ў межах тэрміну прыдатнасці.
Падобная сітуацыя з цестам для піцы з крамы на вуліцы Бурдзейнага, 11. Карыстальнік сацсетак сцвярджаў, што на прадукце была цвіль, але санітарная служба гэтага таксама не пацвердзіла. Магчыма, пакупніка маглі збянтэжыць спецыі і агароднінныя дабаўкі ў складзе цеста.

А вось скарга на тараканаў пацвердзілася. У гандлёвым цэнтры на вуліцы Жыновіча, 7, правяральнікі знайшлі насякомых у прыбіральні. У дачыненні да адказнай службовай асобы распачаты адміністрацыйны працэс, а ўладальніку аб’екта накіравалі патрабаванне правесці паўторную дэзінсекцыю ўсіх памяшканняў.
Яшчэ адзін ролік знялі пакупнікі гандлёвага цэнтра на Партызанскім праспекце, 150а: у агароднінным аддзеле заўважылі мыш. Падчас праверкі саміх грызуноў ужо не знайшлі, але спецыялісты выявілі парушэнні, з-за якіх маглі з’явіцца мышы. З-за гэтага таксама распачаты адміністрацыйны працэс.