Да -23°С чакаецца ў Беларусі ў сераду
2- 21.12.2021, 20:02
- 8,378
Месцамі пройдзе невялікі снег.
Да 23 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 22 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пахмурна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёд. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4—9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 18-23, на паўднёвым захадзе - мінус 8-10. Удзень ад мінус 5 на захадзе да 12 градусаў марозу на ўсходзе.