Зяленскі пракаментаваў падазрэнне Парашэнкі ў дзяржаўнай здрадзе
38- 21.12.2021, 20:09
- 10,510
Парашэнку паведамілі аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе 20 снежня.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў НВ падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе, выстаўленае пятаму прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.
Зяленскі ўважае, што гэтая сітуацыя не паўплывае на сітуацыю ў краіне.
«Я не думаю, што гэта будзе ўплываць на сітуацыю ўнутры нашай дзяржавы. На сітуацыю ўнутры дзяржавы, як правіла, уплываюць фінансавыя групы. Ён (Парашэнка - рэд.) з'яўляецца адной з гэтых фінансавых груп», - сказаў Зяленскі.
Дзейны прэзідэнт Украіны таксама дадаў, што не бачыць рэзанансу «адносна такіх людзей, як спадар Медзвядчук (народны дэпутат Віктар Медзвядчук - рэд.), як спадар, пра якога Вы зараз кажаце (Парашэнка - рэд.)».
«Калі гэта тыя пытанні, звязаныя з канкрэтыкай з вугалем, гандаль з сепаратыстамі, таму няхай разбіраецца суд, праваахоўныя органы», - сказаў прэзідэнт.
«Я думаю, што падтрымкі гэтых працэсаў у грамадстве няма і зразумела чаму. Яно так не выйдзе - зарабляць на тым грамадстве, а потым каб гэтае грамадства цябе падтрымлівала. Я думаю, што людзі разумеюць, што адбываецца і мне здаецца, што з часам людзі зразумеюць, хто ёсць хто», - падсумаваў Зяленскі.
20 снежня Парашэнку паведамілі аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі. Гэта датычыцца справы аб пастаўках вугалю з часова акупаваных тэрыторый Данбаса ў 2014—2015 гадах.
Паводле версіі следства, ён выкарыстаў прадстаўленыя яму паўнамоцтвы і інструменты ўплыву, каб кантракты з ПАР былі скасаваны, а затым на патрабаванне прадстаўнікоў РФ арганізаваў падпісанне ад імя Украіны кантрактаў на пастаўку вугалю з непадкантрольных тэрыторый, такім чынам «паставіўшы Украіну ў энэргетычную залежнасць ад РФ і падкантрольных ёй правадыроў псеўдарэспублік»