11 траўня 2026, панядзелак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі заявілі, што сочаць за судамі над расейцамі ў Беларусі

9
У Крамлі заявілі, што сочаць за судамі над расейцамі ў Беларусі
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што РФ «робіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян».

Расея робіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян, якія знаходзяцца пад следствам і судом у Беларусі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

«Судовы ці іншы пераслед любога расейскага грамадзяніна за мяжой — гэта пытанне, якое выклікае нашу занепакоенасць. І лёсам любога расейскага грамадзяніна, які пераследуецца за мяжой, займаецца расейскі бок праз наша замежнае прадстаўніцтва», — паведамляе яго словы РІА "Новости".

Так прэсавы сакратар Пуціна адказаў на пытанне журналістаў аб сітуацыі з некалькімі расейцамі, якія знаходзяцца ў Беларусі пад следствам і судом. Пяскоў запэўніў, што Беларусь і Расея знаходзіцца ў пастаянным дыялогу на гэты конт. «Ён мае рэгулярны працоўны характар», — дадаў чыноўнік.

20 снежня ў Менску пачаўся суд над 21-гадовым расейцам Ягорам Дуднікавым. Працэс праходзіць у зачыненым рэжыме. Хлопца судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту. Пасля свайго затрымання ён праз адваката расказаў пра катаванні і бесчалавечныя ўмовы за кратамі.

Яшчэ адна вядомая грамадзянка Расеі - Сафія Сапега: яе крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд. Дзяўчыну абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках