26 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфіскаванае аўто Віктара Бабарыкі прадалі на аўкцыёне

13
Канфіскаванае аўто Віктара Бабарыкі прадалі на аўкцыёне

Таргі пачаліся з 17,8 тысячы рублёў.

Ford Fiesta 2015 года, які належаў экс-банкіру і палітвязню Віктару Бабарыку, купілі на аўкцыёне, піша SmartPress.

Ford быў канфіскаваны ДФР КДК у чэрвені мінулага гады. На таргі яго выставілі ў лістападзе. Аўкцыён адбыўся 2 снежня, было заяўлена 6 удзельнікаў.

Таргі пачаліся з 17,8 тысячы рублёў. У выніку аўто прадалі за 19,6 тысячы рублёў.

Усяго Віктару Бабарыку летам 2020 года належала тры аўтамабілі: Ford Fiesta, які знаходзіцца ў валоданні і выкарыстоўваўся для хатняй гаспадаркі, і лізінгавыя Tesla Model X 2018 года і Toyota Land Cruiser 200 2019 года.

Нагадаем, экс-старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка 12 траўня мінулага года заявіў аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. Да моманту рэгістрацыі кандыдатаў Бабарыка быў ужо затрыманы. У рэгістрацыі яму адмовілі на падставе інфармацыі з ліста КДК.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках