26 красавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі транспарту заклікалі да байкоту афіцыйных прафсаюзаў

4
Работнікі транспарту заклікалі да байкоту афіцыйных прафсаюзаў

Прыйшоў час аб'яднацца.

Telegram-канал «ТРБ Транспарт Рэспублікі Беларусь» апублікаваў зварот да беларускіх транспартнікаў. Работнікаў гэтай сферы заклікаюць байкатаваць афіцыйныя прафсаюзы:

- На Беларускай чыгунцы, у Метрапалітэне, на «Белавія» ідуць поўнамаштабныя зачысткі. Звальняюць усіх, хто калісьці засвяціўся на мітынгах, хто нелаяльны да кіраўніцтва.

На іх месца бяруць лаяльных, альбо ўвогуле скарачаюць працоўныя месцы і расфармоўваюць аддзелы, брыгады, службы.

Але лукашысты павінны разумець, што нават тыя, што падаюцца лаяльнымі, ненавідзяць рэжым. І ўсіх вы не звольніце.

Прыйшоў час аб'яднацца, цэхамі, брыгадамі, аддзеламі, прадпрыемствамі і сказаць «не» незаконным звальненням і «не» прадажным прафсаюзам, якія моўчкі сядзяць, пакуль звальняюць людзей.

Мы абвяшчаем байкот усім навагоднім мерапрыемствам, усім паездкам, усім мерапрыемствам, якія арганізуюць прафсаюзы. Няхай прафсаюзы прадаўжаюць дапамагаць мігрантам і рэжыму. Гэта выдатная нагода, каб напісаць заяву на выхад з прафсаюза, калі вы дагэтуль там і гэтага не зрабілі!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках