26 красавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Размова рабочага з бацькам-ябацькам

36
Размова рабочага з бацькам-ябацькам

Беларус даходліва растлумачыў старэйшаму пакаленню, чаму перамены непазбежныя.

Адзін з удзельнікаў Беларускага аб'яднання рабочых (БАР) падзяліўся гісторыяй размовы з бацькам-ябацькам, у якім даходліва патлумачыў старэйшаму пакаленню, чаму мы за перамены.

Бацька працоўнага:

- Вось, глядзі, што разумны чалавек кажа.

Рабочы:

- Я ніколі не казаў, што тое, што адбывалася ў Беларусі - гэта не каляровая рэвалюцыя. Я нават магу поўнасцю пагадзіцца, што яна фінансавалася з-за мяжы. Хай нават яе фінансавалі з ЗША, калі ласка, я не супраць, я за. Калі выбіраць, хто фінансуе ўладу, я абяру захад (Еўропа, ЗША), а не Расею. Цяпер рэальнасць такая, што нашу ўладу фінансуе Расея, і наша ўлада не можа эфектыўна выкарыстоўваць гэтае фінансаванне, узровень жыцця падае з 2010 года і будзе працягваць падаць далей. У Еўропе, ЗША, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Літве, нават ва Украіне ўзровень жыцця расце, а ў Беларусі ён падае.

Вы з мамай кажаце, што ў Літве, у Польшчы ўсё куплена Амерыкай і што ў іх няма сваіх грошай, але ў Беларусі ўсё куплена Расеяй. І ў нас таксама няма сваіх грошай. Але Літва і Польшча эфектыўна выкарыстоўваюць выдаткаваныя грошы, а Беларусь не.

Я прадпрымальнік, гэтая ўлада з 2010 года толькі пагаршае мае ўмовы дзейнасці, я не магу быць упэўненым, што па мяне заўтра не прыйдуць за нейкую дробную правіннасць. Я супраць Лукашэнкі і ўсёй ягонай сістэмы пачынаючы з 2007, і калі ў 2020 годзе выпаў шанец нешта памяняць я з радасцю яго выкарыстаў.

Сама Расея ў разы больш эфектыўна выкарыстоўвае фінансаванне захаду, ЗША і Кітая ў параўнанні з Беларуссю, а там вялізная колькасць крэдытаў звонку. Які б ні быў Пуцін дыктатар, але для бізнэсу ён стварыў нядрэнныя ўмовы, у параўнанні з Лукашэнкам. Але Расейскія ўмовы для бізнэсу значна горшыя за тыя умовы, якія створаны ў Польшчы, Літве ці Чэхіі.

У нас краінай кіруюць сілавікі, а не грамадзянская супольнасць. Вось гэта і дрэнна. Пры Лукашэнку ніколі не будзе развітай прыватнай уласнасці. Таму што прыватнік - гэта вольны ад улады чалавек, гэта не раб, які сядзіць на заводзе за свае 600-1000 рублёў і баіцца нешта лішняе сказаць, бо яго звольняць і ён застанецца і без гэтых 600 рублёў.

Прайшлі выбары. Хто выйграў выбары - невядома. Бо Лукашэнка са сваёй хунтай цалкам перашкодзіў сумленна палічыць вынікі. Думаю, ты гэта таксама ведаеш, гэта ведаюць усе акрамя нашай мамы, якая з нейкай незразумелай прычыне шчыра верыць, што ён выйграў выбары. Я ж з КДБ-шнікам адным (дзейным) размаўляў, нават ён пацвердзіў гэты факт. Але сутнасць не ў гэтым. Я не ўпэўнены, што перамог Лукашэнка, я таксама не ўпэўнены, што ён саступіў. Я не ўпэўнены, што перамагла Ціханоўская, я таксама не ўпэўнены, што яна прайграла.

Ціханоўская фінансуецца захадам (зыходзячы са слоў Лукашэнкі і ягонай хунты), Лукашэнка фінансуецца Расеяй (1,5$ млрд крэдыту, які вылучыў Пуцін, упэўнены што ў Лукашэнкі ёсць процьма спосабаў перавесці гэтыя грошы на свае патрэбныя).

Хто мае рацыю, хто вінаваты з гэтых двух чалавек - кожны няхай судзіць сам.

Я падтрымліваю Ціханаўскую, Цапкалу, Бабарыку, Латушку і многіх іншых, усіх, хто супраць Лукашэнкі і яго хунты. І што б не казалі палітолагі, няхай яны тройчы будуць найразумнейшымі людзьмі, калі яны падтрымліваюць Лукашэнку і яго ўладу, я буду крытыкаваць тое, што яны кажуць і тое, што яны робяць.

У Лукашэнкі быў шанец з 2010 года давесці, што ён добры кіраўнік, ён гэтага не зрабіў, у адрозненне ад Бабарыкі і Цапкалы. Бабарыка змог стварыць найбуйнейшы камерцыйны не дзяржаўны банк. Цапкала змог стварыць парк высокіх тэхналогій і прыцягнуць у яго кучу замежных кампаній, і забяспечыць вялізную долю валютнага даходу.

У Лукашэнкі на гэтых выбарах нават праграмы не было, ягоная праграма – гэта: «У Беларусі ўсё добра, давайце так і пакінем».

Але я, як і многія беларусы, не хочам пакідаць, як ёсць. Я не хачу са сваіх падаткаў утрымліваць кучу стратных заводаў нашай улады, я не хачу са сваіх падаткаў утрымліваць кучу стратных праектаў, я хачу прымаць рашэнне ва ўпраўленні краінай, я хачу выбіраць дэпутатаў, якія будуць прадстаўляць мае інтарэсы, а не падтакваць Лукашэнку і рабіць тое, што ён кажа. Я не хачу баяцца, што мяне аштрафуюць за тое, што я несвоечасова выплаціў заробак, бо дзяржпрадпрыемствы своечасова са мной не разлічылася, я не хачу каб мяне пасадзілі за тое, што я недзе не даплаціў падаткі.

Менавіта з гэтай прычыны, калі выбіраць між тым, якім шляхам ісці Беларусі, я выберу не Расейскі шлях, а заходні. А калі для гэтага патрэбна каляровая ці гібрыдная рэвалюцыя, якую будзе фінансаваць захад, я буду толькі за і заўсёды буду падтрымліваць гэты шлях.

Ты ж не забывайся, што я сам з'яўляюся ўдзельнікам гэтай гібрыднай (каляровай) рэвалюцыі.

Лукашэнка не прадстаўляе маіх інтарэсаў ні ва ўнутранай, ні ў замежнай палітыцы. А парламент - тым больш!

І, урэшце, што такое спроба дзяржаўнага перавароту пасля выбараў? Гэта калі кандыдат, які прайграў, сілай спрабуе захапіць уладу і адштурхнуць кандыдата, які выйграў. Але ў нашым выпадку ў 2020 годзе я не зразумеў, хто выйграў. Адпаведна, не магу зразумець: гэта Ціханоўская са сваёй камандай спрабавала здзейсніць дзяржпераварот, ці Лукашэнка сілай захапіў уладу.

Няхай, для мамы і цябе тое, што Лукашэнка застаўся ва ўладзе гэта добра, гэта ваш кандыдат вы адданыя яму, вы лічыце, што ён усё робіць правільна і г.д. Але для мяне Лукашэнка - гэта чалавек, якія больш не павінен кіраваць Беларуссю, ён - гэта мінулае стагоддзе. Наша беларускае грамадства больш прагрэсіўнае за гэтага дыназаўра.

І вось тут атрымліваецца звычайная сітуацыя: раскол у грамадстве. Адна частка жадае, другая не. Нават проста ўзяць нашу сям'ю. Ты і мама за Лукашэнку. Я і ўся малодшая частка сям'і - супраць. Суадносіны 2 да 5. І так у большасці сем'яў. І атрымліваецца, зараз меншасць пры дапамозе сілавікоў утрымлівае ўладу Лукашэнкі.

Але менавіта большасць прыносіць асноўную частку даходу дзяржаве. І ў гэтай большасці зараз дэпрэсія. Яны не жадаюць працаваць, яны не жадаюць купляць дарагія рэчы, яны не бяруць крэдыты, яны забіраюць грошы з банкаў і купляюць валюту. Большасць не хоча развіваць свой бізнэс...

Пагавары з двума-трыма ўладальнікамі прыватных крам, калі ты лічыш, што ўсё перабольшваю.

Цяпер у нават у нашым маленькім правінцыйным гарадку з дзяржпрадпрыемстваў звальняюць непажаданых!

Я толькі 5 чалавек ведаю. Ім прыходзяць спісы з КДБ, каго трэба звольніць.

Бацька працоўнага:

- Думаць, накручваць сябе, а вынік які? Абурацца можна, а паўплываць - не. Так што жыві, беражы здароўе і працуй. Выйсця няма. Калісьці будуць перамены, але не зараз.

Рабочы:

- Я з'яўляюся адным з тых, хто можа на ўсё гэта паўплываць.

Сёння ўсе структуры ўтвараюцца ў падполлі. А ў стагоддзе IT падполле арганізаваць значна прасцей, асабліва, калі па іншым боку добрых IT-шнікаў не засталося.

А тое, што можна сёння без небяспекі для сябе, дык гэта пакідаць скаргі на працу дзяржструктур: няма вады, не гарыць асвятленне, не вывозяць смецце, ямы на дарозе, мост абсыпаўся. Ёсць электронны зварот на сайце райвыканкамаў. Можна забіраць свае грошы з банкаў. Можна патрабаваць якаснай медыцыны, раз ужо яна ў нас бясплатная. Можна шмат чаго… было б жаданне.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках