Зяленскі пабываў на перадавой на Данбасе
40- 6.12.2021, 19:12
- 13,138
Фотарэпартаж.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 6 снежня падчас працоўнай паездкі ў Данецкую вобласць наведаў украінскіх вайскоўцаў на лініі размежавання.
Пра гэта паведамляе рэс - служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Прэзідэнт Украіны павіншаваў вайскоўцаў з Днём Узброеных сіл Украіны і ўручыў пецярым вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды.
«Маю гонар сёння быць разам з вамі. Дзякую вам за тое, што абараняеце суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны… Перакананы, што з такімі людзьмі, як вы, мы абавязкова пераможам», - падкрэсліў Зяленскі.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў вайскоўцам берагчы сябе, «каб у далейшым мець магчымасць расказаць аб гераізме ўкраінскага войска нашчадкам». Акрамя гэтага, Зяленскі азнаёміўся з аператыўнай сітуацыяй у зоне правядзення ААС і агледзеў камандны пункт адной з брыгад УСУ.