26 красавiка 2024, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША адмовяцца ад тавараў, вырабленых у кітайскім Сіньцзяне

2
У ЗША адмовяцца ад тавараў, вырабленых у кітайскім Сіньцзяне

Амерыканскія заканадаўцы заклікаюць Кітай спыніць генацыд уйгураў.

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў сераду, 8 снежня, прыняла законапраект аб абмежаванні імпарту тавараў з Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акругі Кітая. Згодна з дакументам, у Злучаныя Штаты адтуль можна будзе ўвозіць толькі тыя прадукты, якія не вырабленыя з выкарыстаннем прымусовай працы, паведамляе «Нямецкая хваля».

Гэты законапраект падтрымалі 428 чальцоў Палаты прадстаўнікоў, адзін прагаласаваў супраць. Цяпер праект закона паступіць у Сенат, які раней абмяркоўваў такую норму. Імаверна, абедзве палаты Кангрэса будуць узгадняць дзве версіі праекту і затым адправяць яго на подпіс прэзідэнту.

Заканадаўцы асудзілі генацыд уйгураў у Кітаі

Палата прадстаўнікоў у той жа дзень большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, якая асуджае генацыд і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да уйгурскіх мусульман. Заканадаўцы заклікалі прэзідэнта ЗША звярнуцца ў ААН і запатрабаваць расследавання.

Злучаныя Штаты і шэраг іншых заходніх краін абвінавачваюць Кітай у пераследзе уйгураў, якія трапляюць там у так званыя «лагеры перавыхавання», дзе сутыкаюцца з гвалтам і прымусам да працы. Кітай зняпраўджвае абвінавачанні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках