11 жнiўня 2026, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Правакацыі Расеі нельга пакідаць без адказу

11
Байдэн: Правакацыі Расеі нельга пакідаць без адказу
ДЖО БАЙДЭН

Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн абвінаваціў Крэмль у намеры аслабіць праект еўрапейскага адзінства і трансатлантычнае партнёрства. Расеі прасцей чыніць ціск на асобныя краіны і пагражаць ім, чым сутыкацца з моцным і адзіным альянсам, заявіў Байдэн у пятніцу, 18 лютага, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, якая праходзіць сёлета ў анлайн-фармаце, перадае DW.

Паводле ягоных слоў, Расея з'яўляецца пагрозай для заходніх дэмакратый. "Крэмль атакуе нашы дэмакратыі і органы ўлады", - падкрэсліў ён. Дэмакратычны прагрэс як у Еўропе, так і ў ЗША падпадае пад нападкі аўтакратычных сістэм, заявіў Байдэн і адзначыў, што дэмакратыя знаходзіцца на ростанях. "Дэмакратыя не адбываецца з выпадковага збегу абставін. Мы павінны яе абараняць, умацоўваць і абнаўляць", - упэўнены ён. Задачай Захаду, паводле ягоных слоў, з'яўляецца давесці, што гэтая "мадэль не з'яўляецца гістарычнай рэліквіяй".

Правакацыі Расеі нельга пакідаць без адказу, упэўнены Байдэн

Гаворка не ідзе пра аднаўленне халоднай вайны, але правакацыі Расеі нельга пакідаць без адказу, упэўнены амэрыканскі прэзідэнт. Грунтуючыся на гэтым, ЗША і Еўропа маюць нязменна падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, падкрэсліў ён. Неабходна стварыць будучыню, у якой усе краіны "змогуць свабодна вызначаць свой шлях, без пагрозы ўжывання сілы і ціску", заклікаў Байдэн.

Праз пандэмію Мюнхенская канферэнцыя бяспекі сяголета праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі. Акрамя прэзідэнта ЗША, у ёй удзельнічаюць еўрапейскія лідэры, у тым ліку канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках