Навукоўцы знайшлі ў космасе планету з невычэрпнымі запасамі дыяментаў
6- 21.02.2021, 11:18
- 10,596
Пакладаў каштоўнага каменю на ёй у 384 квінцільёны разоў больш, чым агульны ВУП Зямлі.
Навукоўцы выявілі ў космасе планету з пакладамі дыяментаў. Эксперты высветлілі, што кошт каштоўнага каменю, які знойдзены на 55 Cancri – $ 26,9 наніліёнаў, і гэта ў 384 квінцільёны разоў больш, чым агульны ВУП Зямлі, паведамляе lenta.ua.
Дыяментавая планета валодае велізарнымі пакладамі каштоўнага каменю, які ўтвараецца ў нетрах атмасферы з вугляроду. Эксперты выказалі здагадку, што знойдзены аб'ект – гэта звышмоцнае дыяментавае ядро зоркі, якая памерла. Шэсць гадоў таму Міжнародны астранамічны саюз даў планеце назву Янсэн для 55 Рака. Яе дыяметр – блізу двух дыяметраў Зямлі, яе ўзрост – 7,4–8,7 млрд гадоў, валодае сталым начным і дзённым бакамі. Планета размешчаная па-за Сонечнай сістэмай, яе выявілі з дапамогай доплераўскай спектраскапіі.
Пры выкарыстанні касмічнага тэлескопа «Хабл» пяць гадоў таму была даследаваная суперзямля, у якой знойдзены вадарод. Канадскі мікраспадарожнік MOST зафіксаваў памяншэнне свяцільнасці на 0,02% у ходзе праходжання міма сонцападобнай зоркі 55 Рака, а таксама суперзямлю вывучылі, выкарыстоўваючы тэлескоп «Спітцэр». Дзякуючы гэтаму быў вызначаны яе радыус. Паўночны аптычны тэлескоп сем гадоў таму зафіксаваў час праходжання 55 Рака перад сонцападобнай зоркай 55 Рака A.