На якім месцы Беларусь у спісе краін-пакупнікоў золата?
8- 21.02.2021, 16:49
- 5,554
Апублікаваны рэйтынг.
Беларусь трапіла ў топ-100 краін-пакупнікоў золата ў свеце. У 2019 годзе наша дзяржава імпартавалі золата на суму 5,096 млн даляраў, піша thinktanks.by.
У выніку ў спісе сусветных пакупнікоў золата Беларусь, якая заняла 76 месца, апынулася паміж Нарвегіяй (5,954 млн даляраў) і Чылі (4,727 млн даляраў). Такія звесткі залатога імпарту за 2019 прыводзіць Worldstopexports.
Самым буйным імпарцёрам золата была Вялікая Брытанія, якая набыла гэтага металу на 70,8 млрд даляраў (23,1% ад агульнага імпарту золата). На другім месцы Швайцарыя з набыццём 60,7 млрд даляраў (19,8%). На трэцім месцы Кітай, які імпартаваў золата на 43,9 млрд даляраў (14,3%).
Сусветныя закупкі імпартаванага золата ў 2019 годзе склалі прыкладна 306,2 мільярда даляраў ЗША.