«Новаму Нюрбергу будзе прасцей»: з'явілася яшчэ адно відэа забойства Аляксандра Тарайкоўскага
27- 21.02.2021, 18:26
- 25,602
З'яўляецца ўсё больш доказаў злачынстваў хунты Лукашэнкі.
Telegram-канал «Нік і Майк», які спецыялізуецца на інсайдах і злівах, апублікаваў новае відэа забойства сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага.
- Кіраўнік Следчага камітэта, таго самага камітэта, які не распачаў аніводнай справы паводле факта катаванняў і забойстваў, заўзяты купалаўскі тэатрал Наскевіч заявіў, што Тарайкоўскага забілі.
У яго не выбухнула «неўсталяваная выбуховая прылада ў руках», як жорстка ашуквала Чамаданава. Яго проста цынічна, нахабна і мэтанакіравана застрэлілі байцы спецпадраздзялення «Альфа». Таго самага, якое павінна змагацца з тэрарыстамі, а не з мірнымі жыхарамі.
Уся дружная каманда нашага тэлеграм-канала, Нік, Майк і Жозі, абураныя цынічнай і нахабнай хлуснёй Наскевіча, які сказаў, што Тарайкоўскі быў застрэлены паводле інструкцыі. Можна апублікаваць дакумент? А??? Вы там зусім ашалелі???
Мы вымушаны апублікаваць відэа, якое ёсць у распараджэнні ў Следчага камітэта Беларусі (дарэчы, яго хутка ліквідуюць - не будзем шкадаваць). Відэа ёсць і ў расейскіх калег Наскевіча. На ім выразна відаць адлегласць (менш за 10 метраў), выразна відаць, што ў Тарайкоўскага не магло быць выбуховага прыстасавання ў руках. Выразна відаць, што байцы мелі дастаткова часу, каб ацаніць становішча. Маглі зрабіць прыцэльны стрэл па канечнасцям. Але ўзялі і забілі бяззбройнага амаль ва ўпор прыцэльным стрэлам у вобласць сэрца.
Грамадзяне «праваахоўнікі», вы сапраўды думаеце, што да вашых дасье ёсць доступ толькі ў аграфюрара? Зрэшты, мы рады, што вы самі «выставілі допіс і засвяціліся». Тым прасцей будзе новаму Нюрнбергу, - рэзюмаваў Telegram-канал.