26 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва мае намер пры дапамозе Еўразвязу заблакаваць пастаўкі электраэнэргіі з БелАЭС у Еўропу

2
Літва мае намер пры дапамозе Еўразвязу заблакаваць пастаўкі электраэнэргіі з БелАЭС у Еўропу

Літва мае ўсебаковую падтрымку Еўракамісіі.

Літва мае ўсебаковую падтрымку ЕК у справе блакавання электраэнэргіі, што трапіць на рынак з Беларускай АЭС (БелАЭС), паведамляе літоўскае Мінэнэрга са спасылкай на еўракамісарку ў энэргетыцы Кадры Сімсан.

"Патрабуецца новая трохбаковая методыка для блакавання беларускай электраэнэргіі, і Літва спадзяецца на дапамогу ЕК у забеспячэнні поўнай блакады БелАЭС", – заявіў міністр энэргетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс пасля дыстанцыйнай сустрэчы з Сімпсан.

Ён падаў чальцу ЕК інфармацыю, што беларускай электраэнэргіяй, якая фізічна паступае ў Літву праз перамычку ЛЭП з Беларуссю, гандлююць на Рыжскай біржы. Такім чынам, Літва спажывае яе і плаціць за беларускую электраэнэргію.

"Гэта стварае пагрозу праекту сінхранізацыі ліній электраперадачы Балтыйскіх краінаў, стварае залежнасць ад імпарту з трэціх краінаў, і такім чынам перашкаджае дасягненню мэтаў зялёнай энэргетыкі Еўразвязу", – падкрэсліў Крэйвіс.

Міністр заклікаў ЕК ужыць тэрміновыя і эфектыўныя захады для рэалізацыі высноваў Рады кіраўнікоў ЕЗ у пагрозах БелАЭС для Еўразвязу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках