26 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У фуры з Беларусі літоўскія мытнікі знайшлі тысячы пачкаў цыгарэт, замураваных у бетонныя «труны»

12
У фуры з Беларусі літоўскія мытнікі знайшлі тысячы пачкаў цыгарэт, замураваных у бетонныя «труны»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кошт кантрабанды склаў амаль 350 тысяч еўраў.

У пункце пропуску «Прывалка - Райгардас» літоўскія мытнікі ў адной з фур, якая ехала з Беларусі ў Літву і якой кіраваў кіроўца-беларус, знайшлі буйную партыю кантрабандных цыгарэт. Тытунёвыя вырабы былі схаваныя ў будаўнічых блоках, паведамляе мытная служба суседняй краіны.

У грузавіку было амаль 22 тоны будаўнічых блокаў. Тавар перавозілі з Беларусі ў Літву. Агледзеўшы фуру, літоўскія мытнікі выявілі, што ўсярэдзіне блокаў - цыгарэты. Частка грузу была полай, а частка блокаў залітая бетонам, каб агульная вага грузу адпавядала дакументацыі і не выклікала падазрэнняў.

Грузавік Iveco, якім кіраваў беларус, прыехаў на мяжу вечарам 18 лютага. Кіроўца распавёў, што перавозіць будматэрыялы для адной з віленскіх кампаній. Аднак мытнікі наважылі агледзець аўтамабіль - і выявілася, што блокі, выкладзеныя на паддоне, былі ўсяго толькі імітацыяй грузу. З іх былі сфармаваныя так званыя «труны» - полыя схованкі з тысячамі пачкаў кантрабандных цыгарэт унутры.

Пакуль невядома, колькі дакладна пачкаў цыгарэт было схавана ў будаўнічых блоках, бо спецыялісты мытні ўсё яшчэ займаюцца дэмантажом грузу. Папярэдне літоўскія мытнікі кажуць аб ста тысячах кантрабандных пачках беларускіх цыгарэт марак Minsk Superslims і NZ Gold.

Кошт кантрабанды (разлічана, як калі б гэта колькасць цыгарэт было прададзеная ў гандлёвых сетках суседняй краіны) склаў амаль 350 тысяч еўраў.

Дасудовае расследаванне аб факце кантрабанды пачатае ў Крымінальна-мытнай службе ў Ковенскай абласной пракуратуры.

Кіроўца грузавіка 21 лютага затрыманы на месяц.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках