26 красавiка 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лядовы «рай» і дзірка ў эканоміцы

10
Лядовы «рай» і дзірка ў эканоміцы

Як шаленец хакеіст разбураў бюджэт.

Нашумелыя хакейныя палацы Беларусі каштавалі краіне прыкладна на $800 млн. У сусветным рэйтынгу IIHF паводле колькасці хакейных палацаў з 32 арэнамі краіна займае толькі 18-е месца. Улады краіны, аддана жадаючы развіваць беларускі хакей, зусім забыліся пра тое, што працу палацаў трэба забяспечваць. Вынік такога стаўлення - колькасць, але не якасць, і дзірка ў эканоміцы, піша выданне «Бусел».

МІНУС $800 МЛН

Галоўны палац «Мінск-Арэна», які змяшчае ў сябе больш за 15 тысяч гледачоў, каштаваў прыкладна $350 млн. Таксама менская «Чыжоўка-Арэна» на 8 тысяч чалавек была пабудаваная за $189 млн. На палац у Воршы ўсяго на 3500 гледачоў выдалі $30 млн, а на лядовыя арэны ў Маладзечна і Баранавічах агулам выдаткавалі больш за $20 млн на маленькія аб'екты выдалі па $10 млн.

Утрыманне аднаго палацу каштуе прыкладна $1,8 млн. Кіраўніцтва найбуйнейшага палаца «Мінск-Арэна» не раз паведамляла аб завінавачанасці за электраэнэргію на вялікія сумы - прыкладна на $230 тысяч. Баранавіцкі лядовы палац у першы ж год працы назапасіў пазык на суму $20 млн.

Любіш катацца, любі і саначкі вазіць

Масавае будаўніцтва палацаў, якое пачалі з ініцыятывы Лукашэнкі, не можа акупіць сябе ў тым ліку і праз сітуацыю, палітычнай сістэмы ў краіне. Мясцовыя ўлады першапачаткова разумелі, што гэты праект стратны для бюджэту, але былі вымушаныя пагадзіцца з навязаным грузам, бо іх меркаванне нікога не цікавіла.

У Беларусі не прынята будаваць трэніровачныя каткі. Тут ёсць выключна маштабныя палацы паводле індывідуальных праектаў, жыццядзейнасць якіх трэба неяк забяспечваць. Адну толькі «Мінск-Арэну» змушаныя абслугоўваць 500 чалавек. Улады разважылі, што гэтую праблему змогуць развязаць хакейныя клубы, перад якімі паставілі задачу актыўна зарабляць грошы.

Арэны спрабуюць зарабляць самастойна. У адрозненне ад калег з Канады, ЗША і Фінляндыі, правядзення канцэртаў і вяселляў, адкрыццё на тэрыторыі рэстарацый і трэнажарных заляў недастаткова для таго, каб акупляць сябе на $1,8 млн. Насельніцтва Беларусі не мае магчымасці наведваць мерапрыемствы, забяспечваючы фінансавую рэнтабельнасць арэны. Усе палацы вымушаныя аддаваць больш за траціну бюджэту толькі за камунальныя паслугі, гэта без уліку заробкаў супрацоўнікам.

Дарагая інфраструктура, энэргія і камунальныя паслугі зрабілі ўладу закладнікам уласных ініцыятыў. У выпадку з палацам у Баранавічах, завінавачанасць якога ператварыўся ў страшную лічбу, была прынятая пастанова перавесці яго на баланс гарвыканкама, то бок, за дабрабыт і росквіт катка фактычна адказваюць падаткаплацельшчыкі.

«Канкурэнты»

Дарэчы, Канада - нязменны лідар у колькасці хакейных палацаў. На яе тэрыторыі размешчана больш як 2 600 крытых коўзанак і 5 тысяч адкрытых пляцовак. На другой пазіцыі Расея - 450 крытых коўзанак і 2 553 адкрытыя пляцоўкі. Штаты налічваюць больш як 1 900 крытых коўзанак, адкрытых - 500. Пляцоўкі ў асноўным прыватныя і самі сябе акупляюць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках