26 красавiка 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн анансаваў змены ў палітыцы ЗША ў дачыненні да Саудаўскай Аравіі

12
Байдэн анансаваў змены ў палітыцы ЗША ў дачыненні да Саудаўскай Аравіі

Вашынгтон змусіць Эр-Рыяд да адказнасці за парушэнне правоў чалавека.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай размовы з каралём Саудаўскай Аравіі Сальманам бэн Абдэль Азіз Аль Саудам заявіў яму, што Вашынгтон мае намер змусіць Эр-Рыяд да адказнасці пасля высноваў выведкі пра абставіны забойства журналіста Джамаля Хашкаджы ў 2018 годзе. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу Univision, піша РБК.

«Учора я гутарыў з каралём... Я даў яму зразумець, што правілы змяняюцца і мы збіраемся абвесціць пра значныя змены сёння [у пятніцу, 26] і ў панядзелак. Мы збіраемся змусіць іх да адказнасці за парушэнні правоў чалавека», – сказаў Байдэн (цытата паводле Reuters).

Паводле словаў прэзідэнта, Вашынгтон мае намер прымусіць Эр-Рыяд выконваць правы чалавека, «калі ён хоча мець з намі справу», паведамляе CNN. Ён не ўдакладніў, якія канкрэтна крокі збіраюцца распачаць Штаты і ці закрануць яны спадчыннага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бэн Сальмана Аль Сауда.

26 лютага Нацыянальная выведка ЗША апублікавала даклад, у якім сцвярджаецца, што аперацыю, у выніку якой быў забіты Хашкаджы, ухваліў асабіста спадчынны прынц. У дакуменце гаворыцца таксама, што ў аперацыі былі задзейнічаныя ахоўнікі прынца і ягоны ключавы дарадца. Як заявіла ўстанова, Хашкаджы не маглі забіць без ухвалення прынца, паколькі ён кантралюе прыняцце пастановаў у краіне. «Спадчынны прынц разглядаў Хашкаджы як пагрозу для каралеўства і шырока падтрымаў ужыванне гвалтоўных захадаў, калі яны былі неабходныя, каб прымусіць яго замаўчаць», – прыводзіць Bloomberg вытрымку з дакумента. Справаздача была падрыхтаваная яшчэ пры адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Дырэктарка Нацвыведкі Аўрыл Хэйнс заявіла, што публікацыя даклада можа ўскладніць стасункі Вашынгтона і Эр-Рыяд. Пасля таго як справаздача была апублікаваная, Дзярждэпартамэнт увёў візавыя абмежаванні супраць 76 падданых Саудаўскай Аравіі, якія, на думку ЗША, могуць быць датычныя да забойства Хашкаджы, а таксама да пагрозаў і запалохвання іншых дысідэнтаў. Пры гэтым спадчынны прынц у гэтым спісе не фігуруе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках