Гісторык: Рэвалюцыя ў Беларусі ўжо незваротная
3- 5.02.2021, 10:28
- 11,697
Людзі патрабуюць змен у дзяржаўным ладзе.
Беларусь упершыню ў гісторыі не натхняецца чыімсьці прыкладам, а натхняе іншыя народы і стала прыкладам для іх, піша на сайце nn.by кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч.
Пратэсты ў Расеі не выкліканыя пратэстамі ў Беларусі, там былі ўнутраныя прычыны. Але, безумоўна, пратэсты ў Беларусі натхнілі апазіцыйна настроеных расейцаў выходзіць.
Не выключана, што ў далейшым пратэсты распаўсюдзяцца на іншыя постсавецкія краіны, скажам, на Казахстан.
Апошнія пратэсты ў Расеі я б параўноўваў найперш з нашымі «антыдармаедскімі» пратэстамі 2017 года, чым з нашымі леташнімі і сёлетнімі.
Беларусь упершыню ў гісторыі не натхняецца чыімсьці прыкладам, а натхняе іншыя народы і стала прыкладам для іх.
У Расеі на пратэстах не ўздымалі ні армянскіх, ні кыргызскіх сцягоў, а бел-чырвона-белы сцяг узнімаюць.
У Беларусі адбыўся народны ўздым, які пачаўся знізу, а не згары.
Ніякай інспірацыі з-за мяжы ў іх не было, як не было і лідэраў, выключна дзеля якіх людзі выходзілі на вуліцу.
Вылучэнне Ціханоўскага, Цапкалы, Бабарыкі стала каталізатарам, штуршком, але не прычынай і не рухавіком пратэстаў.
Беларускія пратэсты не мелі «правадырства».
Беларускае грамадства не скіраванае на гвалтоўныя метады барацьбы за свае правы, яно схільнае і ўвесну працягваць мірныя пратэсты. Але ўлады паводзяцца так, што народ можа і ўзяцца за калы.
Палітычная рэвалюцыя - гэта працэс, які вядзе да кардынальных змен у дзяржаўным ладзе.
Мы спадзяемся, што ў нас будзе не як ва Украіне ў 2004-м, дзе падзею гучна назвалі рэвалюцыяй, а потым высвятляліся, што ў дзяржаўнай сістэме нічога не памянялася, і спатрэбіўся яшчэ адзін Майдан.
Але ёсць і рэвалюцыя, якая адбываецца ў сэрцах і галовах, рэвалюцыя свядомасці. І ў гэтым сэнсе ў Беларусі рэвалюцыя адбылася.
Народ летась стаў іншым, ён аб'яднаўся. Большая частка грамадства хоча дэмакратыі. Таму, як толькі сыдзе Лукашэнка - так, «як цяпер», у кожным выпадку ўжо не будзе