26 красавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская асацыяцыя журналістаў прадаўжае працу ў партызанскіх умовах

Беларуская асацыяцыя журналістаў прадаўжае працу ў партызанскіх умовах

Іх офіс у Менску застаецца апячатаным.

Як адзначыў у эфіры «Радыё Рацыя» намеснік старшыні БАЖа Барыс Гарэцкі, далей сітуацыя можа развівацца двума шляхамі:

– Альбо ў нейкі момант нас усіх проста затрымаюць, калі на версе вызначаць, што трэба прадаўжаць ціснуць на праваабаронцаў, на грамадзянскую супольнасць, на журналістаў. Альбо мы проста завіснем у такім стане без тэхнікі, без офіса, але на свабодзе. Ніякіх выклікаў не паступала. Але калі яны захочуць з намі сустрэцца, яны гэта зробяць абсалютна імгненна.

Успомнім, што 16 лютага з самай раніцы міліцыя прыйшла правесці ператрусы ў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, у кватэры ягоных кіраўнікоў, а таксама да журналістаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў незалежных прафзвязаў па ўсёй краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках