28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску пратэстоўцу з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі

18
У Віцебску пратэстоўцу з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі
УЛАДЗІМІР МАЛАХОЎСКІ Ў СУДЗЕ

Абвінаваўчы прысуд агучыла суддзя Таццяна Родзіна.

У Віцебску пратэстоўцу з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. 54-гадоваму Уладзіміру Малахоўскаму інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў. Пракурор запатрабавала для Малахоўскага 6 гадоў калоніі, нягледзячы на тое, што ён мае інваліднасць, хварэе на анкалогію і выхоўвае дваіх непаўнагадовых дзяцей, паведамляе viciebskspring.org.

Абвінаваўчы прысуд агучыў суд Першамайскага раёна Віцебска, суддзя - Таццяна Родзіна. Асуджаны павінен выплаціць агулам 3000 рублёў «маральнай кампенсацыі» пацярпелым міліцыянтам - Качыхіну, Емельянову і Пазнякову.

Мужчына сваёй віны не прызнаў.

Працэс над Малахоўскім праходзіў практычна ў закрытым рэжыме. Напрыклад, на спрэчкі бакоў трапіла толькі жонка падсуднага.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках