3 верасня 2026, Чацвер, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь на наступным тыдні прыйдзе вясна?

3
У Беларусь на наступным тыдні прыйдзе вясна?

Прагноз надвор'я на працоўны тыдзень 15-19 сакавіка.

У апошні дзень Масленіцы, 14 сакавіка, надвор'е ў Беларусі сапраўды прагназуюць вясновае, піша kp.by. Але ці сыдзе самая халодная пара года пасля праводзін зімы паводле старажытнай паганскай традыцыі?

У панядзелак, 15 сакавіка, чакаецца яшчэ цёплае надвор'е: удзень да плюс 5-8 градусаў у Берасцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях. Пры гэтым у заходніх рэгіёнах - з перыядычнымі дажджамі. Халадней будзе ў Віцебску (плюс 3-5 градусаў) і Менску (2-4 цяпла). На поўначы краіны таксама чакаюцца ападкі.

Такія звесткі мы ўзялі з прагнозу надвор'я паводле лікавай мадэлі GFS на 6 дзён, апублікаваным 12 сакавіка на сайце Белгідрамета pogoda.by.

У аўторак надвор'е істотна не зменіцца, а з серады стане халадней. Увечары 17 сакавіка ў сталічным рэгіёне, а таксама ў Віцебскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях ужо блізу нуль і месцам - завеі. Толькі на поўдні яшчэ будзе цяплей - +1-3 у Берасці і 0…+2 у Гомелі. У гэтых рэгіёнах імаверная халепа.

На чацвер, 18 сакавіка, прагноз таксама не суцяшальны: чакаецца, што вецер зменіць кірунак на паўночны і паўночна-заходні, снег не спыніцца. Блізу нуль чакаецца ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях, 0…- у Гарадзенскай і Магілёўскай, -1…-3 - у Віцебскай і Менскай абласцях.

Нагадаем, што гэты прагноз надвор'я разлічаны аўтаматычна кампутарам, без кантролю ды карэкцыі сіноптыка і можа змяніцца.

Што да пятніцы, 19 сакавіка, то цяпла таксама чакаць не выпадае. Розныя лікавыя мадэлі іншых сэрвісаў надвор'я прагназуюць ад +3 да -4 градусаў. Як і на суботу-нядзелю. Наогул, разлікі кампутараў не радуюць: вялікае цяпло не абяцаюць яшчэ і на пачатку красавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках