10 траўня 2026, Нядзеля, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чысты адток медыкаў з Беларусі толькі за студзень - 724 чалавека

9
Чысты адток медыкаў з Беларусі толькі за студзень - 724 чалавека

Пераломным стаў 2019-ы год.

У Беларусі публікуюцца звесткі аб чыстым прытоку і адтоку працоўных розных сфер. Параўнаўшы яго, можна ўбачыць, якія галіны ў заняпадзе, а якія растуць. Nn.by вывучыла графу «ахову здароўя» як адну з фундаментальных для дзяржавы.

Рэальнасць сумная. Паводле афіцыйных звестак, толькі за студзень 2021 года чысты адток кадраў са сферы аховы здароўя склаў 724 чалавекі.

Калі зазірнуць яшчэ на сайт Дзяржаўнай службы занятасці, то на 10 сакавіка там 4 335 вакансій лекара (162 з лютага), 1736 вакансій санітараў і 2919 вакансій медыцынскіх сясцёр.

Адсачыўшы дынаміку за апошнія некалькі гадоў, атрымліваецца, што Беларусь страчвае медыкаў на чыстай аснове з 2016 года.

Да 2016 года таксама былі гады з чыстым адтокам, але яны дзе-нідзе кампенсаваліся гадамі з чыстым прытокам. А вось з 2016 года як прарвала.

Паступова, паступова, і ў 2019-м краіна страціла ўжо больш за 400 спецыялістаў, у 2020-м блізу таго, а 2021 ужо пабіў усе рэкорды.

З 2021 годам усё зразумела. Журналісты паспрабавалі зразумець, чаму 2019 стаў пераломным, калі медыкі пачалі ўцякаць рэкорднымі тэмпамі.

Пасля размоў са спецыялістамі вымалёўваюцца такія асноўныя прычыны:

- у 2019 Польшча і Нямеччыне спрасцілі працэдуру пацвярджэння медыцынскіх дыпломаў краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз.

- Рэкордная колькасць абітурыентаў, якія паступалі ў медыцынскія ВНУ ў 2010 годзе, былі «вольнымі» ў 2019-м пасля заканчэння ўсіх стадый вучобы.

- у 2019 змянілася сістэма налічэння заробкаў, прэмій і ўліку працоўнага часу, у выніку чаго многія страцілі ў грошах.

Пра гэта журналістам сказалі некалькі медыкаў, з якімі яны пагаварылі.

Рэпрэсаваныя выкладчыкі БДМУ дадаюць да прычын масавага сыходу той факт, што заробкі медыкаў выглядаюць мізэрнымі, і многія выпускнікі пачынаюць шукаць лепшай долі адразу, як толькі гэта становіцца магчымым.

Гэта справядлівы аргумент. Варта зірнуць у афіцыйную статыстыку заробкаў - прамысловасць абганяе медыцыну на 20-30%. Пры тым што вельмі часта прамысловасць - такая ж датацыйная сфера, як і медыцына.

Даходзіць да абсурду: у ліпені 2020 года дырэктар Беларускага металургічнага завода выхваляўся «1 400 рублямі сярэдняга заробку» на прадпрыемстве. Як потым стала вядома, гэта не заробленыя, а цалкам крэдытныя грошы. У гэты ж час сярэдні заробак медыкаў у краіне быў 1 177 рублёў, нават з улікам выплат у сувязі з каранавірусам.

Што з гэтым усім рабіць, не зразумела. Няма ніякіх прыкмет, што адток медыкаў спыніцца.

«Нагрузка павялічваецца, статус падае. Многіх рэпрэсавалі, многія плюнуць і з'едуць», - кажуць медыкі і дадаюць, што звальняючыся такіх ікон прафесіі, як Мартаў і Мрочак, сістэма падштурхоўвае да ад'езду тых, хто раней адкладваў яго.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках