26 красавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі на «Валадарку»

9
Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі на «Валадарку»
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

На незаконна затрыманую маці дваіх дзяцей псіхалагічна ціснуць.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Паліну Шарэнду-Панасюк 23 лютага прымусова накіравалі на псіхіятрычную экспэртызу з берасцейскага СІЗА № 7 у «Навінкі». Як высветлілася, да месца прызначэння яна так і не даехала. Муж актывісткі Андрэй Шарэнда распавёў сайту Charter97.org, што яе этапавалі ў менскае СІЗА на Валадарску:

- Усё пачалося з таго, што Паліну ў аўторак этапавалі з берасцейскага СІЗА №7 на судовую экспэртызу ў Менск. У пятніцу я пачаў тэлефанаваць у «Навінкі» і высветлілася, што яе там няма. Сказалі, што трэба пачакаць да панядзелка.

У панядзелак высветлілася, што яе дагэтуль не прывезлі і мы пачалі турбавацца, усё ж тыдзень прайшоў. Я, адвакат і знаёмыя пачалі абзвоньваць усе СІЗА, у Баранавічах яе не было, у Жодзіна таксама. Натуральна, пачалі хвалявацца.

«Валадарка» такіх звестак не дае. Толькі сёння стала вядома, што Паліна знаходзіцца там, мы паспрабавалі перадаць перадачу і яна прайшла. Знаходзіцца там яна невядома колькі і прычыны знаходжання невядомыя. Альбо яна там чакае этапавання да «Навінак», але гэта дзіўна, чаму адразу не перавялі, альбо там рыхтуюцца нейкія следчыя дзеянні, пакуль гэта невядома.

Адвакат днямі паспрабуе туды даехаць і даведацца інфармацыю, бо «Валадарка» праз тэлефон інфармацыю ніякую не дае.

Простае дзеянне, перавод на экспэртызу, які ідзе ўжо 8 дзён з моманту, як яе вывезлі, гэта таксама своеасаблівы ціск, вядома, што этапаванне - стрэс. Пры этапаванні адбываюцца пастаянныя ператрусы, увесь час знаходзішся ў аўтазаках, перавозках, ніякай пэўнасці. Падобныя дзеянні можна расцэньваць, як псіхалагічны ціск. Восем дзён у дарозе ў «Навінкі» - гэта псіхалагічны ціск.

Я як сваяк не ведаў, дзе яна знаходзіцца цягам тыдня, толькі мог здагадвацца. Ніякай інфармацыі не давалі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках