26 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Украіны аб трубе беларускага алігарха: Калі Зяленскі азнаёміўся з фактамі, то сказаў, што гэта кашмар

6
Кіраўнік МУС Украіны аб трубе беларускага алігарха: Калі Зяленскі азнаёміўся з фактамі, то сказаў, што гэта кашмар
ФОТА: UKRTRANSNAFTA.COM

На гэты момант труба арыштаваная.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў распавёў у інтэрв'ю заснавальніку інтэрнэт-выдання «Гордон» Дзмітрыю Гардону, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, калі азнаёміўся з матэрыяламі справы аб адчужэнні ўкраінскага адрэзка нафтапрадуктаправода «Самара - Заходні накірунак», які звязваюць з беларускім алігархам Мікалаем Вераб'ём і кумам Пуціна Віктарам Медведчуком, наогул не вагаўся, што гэты актыў трэба вярнуць пад кантроль дзяржавы.

«Я не думаю, што ў вас ёсць задняя думка, што Зяленскі вагаўся між тым, што яму дадуць долю ў гэтай трубе, і тым, каб закрыць [гэтае пытанне]. Ён не вагаўся. Ён як толькі азнаёміўся з фактамі...ён такі чалавек, ён сказаў: «Дык гэта ж жах!» І вось у такі момант я гатовы быць міністрам унутраных спраў. Гэта добра. А бываюць моманты, калі не, не хачу», - сказаў Авакаў.

«ПрыкарпатЗахадтранс», якая кантралюе 400-кіламетровы трубаправод, што пастаўляе ва Украіну нафтапрадукты з Расеі і Беларусі. Яе ў СМІ звязвалі з Медведчуком, хоць нафтаправод «Самара-Заходні накірунак» з 2019 года на 51% належаў беларускаму алігарху Мікалаю Вераб'ю. Яго звязваюць з Лукашэнкам.

Па нафтаправодзе пампуюць не сырую нафту, а дызель, бензін і іншыя гатовыя прадукты - з тэрыторыі РФ. У тым ліку, так трапляюць ва Украіну і беларускія нафтапрадукты.

19 лютага 2021 года Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны даручыла вярнуць у дзяржаўную ўласнасць нафтапрадуктаправод «ПрыкарпатЗахадтранс». Сакратар РНБА Аляксей Данілаў заявіў, што трубаправод «незразумелым спосабам» апынуўся ў прыватных руках.

Пасля «Нафтагаз Украіны» ўхваліў перадачу арыштаванай маёмасці «ПрыкарпатЗахадтрансу» на «часовае адказнае захоўванне» дзяржаўнай «Укртранснафце». Такім чынам нафтапрадуктаправод, які ў 2019 годзе ўзяў пад кантроль беларускі бізнэсовец Мікалай Верабей, перастае функцыянаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках