26 красавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прайшла акцыя пратэсту ля амбасады Беларусі

2
У Маскве прайшла акцыя пратэсту ля амбасады Беларусі

Акцыя прайшла пад нацыянальнымі сцягамі нашай краіны.

Неабыякавыя актывісты Масквы, у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі, правялі чарговую акцыю салідарнасці ля амбасады ў цэнтры сталіцы

- Мы не можам спакойна глядзець, як на мірнай беларускай зямлі нечымі сінюшным пальцамі рэанімуецца рабаўладальніцкі лад: людзям забаронена вольна думаць, выказвацца, імкнуцца да самаразвіцця, творчасці, і наогул марыць пра свабоднае жыццё... «усё на прыказ»...

Гэта ж як трэба ненавідзець свой народ, каб давесці яго да стану, калі чалавек рады любому немаксімальнаму тэрміну на беспрэцэдэнтным судзілішчы (прыклад - сённяшні прысуд паводле справы «0 праміле»)?!

Прыкарытнікі, можаце хоць пудовымі медалямі там абвешацца за заслугі адзін перад адным, але вам ніколі не утаймаваць народную волю.

Беларусь будучыні - Беларусь без дыктатуры! - перадаюць актывісты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках