Байкот фанатаў: на матчы чэмпіянату Беларусі зганяюць актыў БРСМ
7- 21.03.2021, 18:22
- 7,780
Таксама замест заўзятараў выставілі банер з заўзятарамі пецярбуржскага «Зеніта».
Новы сезон вышэйшай лігі, які стартаваў на мінулым тыдні, ужо адзначыўся нізкай наведвальнасцю матчаў - у параўнанні з мінулым годам гэты паказчык упаў амаль на 60%. Адной з прычын таму стаў абвешчаны фан-сектарамі клубаў байкот з-за палітычнай сітуацыі ў краіне. Без фанацкай падтрымі ў новым сезоне засталіся многія каманды «вышкі», піша «Трыбуна».
Запоўніць пустыя трыбуны паспрабавалі звыклым спосабам: на матчах у Менску і Гомелі былі заўважаныя арганізаваныя групы вайскоўцаў, яшчэ далей пайшлі ў Віцебску - там місію для замены фан-сектара даручылі БРСМ.
І калі на сектары ультрас хоць бы былі людзі, то і ілюзію знаходжання заўзятараў за брамай ЦСК «Віцебскі» павінен быў ствараць велізарны банер. Тут, праўда, таксама нешта пайшло не так - уважлівыя заўзятары «паўночнікаў» заўважылі, што асновай для банэра стала фота фанаў «Зеніта», на якое «прыфаташопілі» шалікі і эмблемы «Віцебску».