На ўсходзе Аўстраліі наймацнейшая паводка за апошнія 50 гадоў
- 21.03.2021, 20:15
- 3,708
Фотарэпартаж.
На ўсходнім узбярэжжы аўстралійскага штата Новая Паўднёвая Валія дзеля проліўняў здарылася маштабная паводка, паведамляе The Sydnay Morning Herald. Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый краіны ўжо загадала прыкладна 1000 жыхарам паселішчаў Пэнрыта, Джэмісантаўна і Малгоа эвакуавацца, інакш яны апынуцца ў пастцы праз уздым паводкавых вод. Дзеля паводкі ў рэгіёне замкнулі 140 школ, частка дарог і мастоў перацятая, а ў некаторых частках Сіднэя і Новай Паўднёвай Валіі прыпыненая кампанія вакцынацыі. Таксама назіраюцца праблемы з пастаўкамі тавараў у крамы. Прэм'ер-міністарка Новай Паўднёвай Валіі Глэдзіс Бэрэджыклян назвала гэтую паводку найбольшай за апошнія 50 гадоў у рэгіёне, паведамляе gordonua.com.












