У расейскім цырку на паказе пабіліся сланы
16- 21.03.2021, 21:05
- 12,210
Сланы пабіліся пасярод паказу ў Казанскім цырку.
Пра гэта паведамляе тэлеканал «360».
Мяркуючы з кадраў з месца, адзін слон пакаціў другога на бок і рухаў яго хобатам. Дрэсавальнікі пры гэтым спрабавалі іх разбараніць, але ў іх гэта адразу не выйшла. Пры гэтым абедзве жывёліны апынуліся за межамі арэны, проста каля глядацкіх шэрагаў. Наведнікі паспелі разбегчыся і адвесці дзяцей далей. Прычына здарэння пакуль невядомая.
Прадстаўнік цырка паведаміў РІА Новости, што ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. У Казанскім цырку цяпер ідзе праграма «Шоў сланоў і магія цырка».
У лютым сланіха выцяла хобатам дасведчанага супрацоўніка сафары-парку ў гішпанскай правінцыі Кантабрыі ды забіла яго.