26 красавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі музыка Ігар Банцар абвясціў у судзе сухую галадоўку

3
Гарадзенскі музыка Ігар Банцар абвясціў у судзе сухую галадоўку
ФОТА: TUT.BY

На працэс ён прыйшоў з лістом паперы, на якім напісаў «Справядлівасці няма».

Гарадзенскі музыка Ігар Банцар у судзе абвясціў сухую галадоўку. Таксама ён запатрабаваў весці працэс па-беларуску і адмовіўся ад адвакатаў, паведамляе «Белсат».

Суд над Банцарам пачаўся 3 сакавіка. Яго абвінавачваюць у хуліганстве (ч.3 арт. 339): уначы 5 верасня музыка танчыў каля міліцэйскага аўтамабіля. З 20 кастрычніка музыку трымаюць у Гарадзенскай турме.

На працэс Банцар прыйшоў з лістом паперы, на якім напісаў «Справядлівасці няма». Каб ён не ўбачыў падтрымкі, людзям загадалі схавацца за дзвярыма на лесвіцы перад тым, як завесці падсуднага у залу.

Падчас працэсу Банцар спяваў песні і казаў: «Гэта не суд». Канваіру ён заявіў: «Я цябе запомніў».

Ігар Банцар - вядомая асоба ў гарадзенскім музычным і культурным андэграўндзе. Ён аўтар правакацыйных перформансаў. Падчас кіравання Лукашэнкі музыку затрымлівалі, ён неаднаразова сядзеў за кратамі і галадаў у знак пратэсту.

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках