26 красавiка 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг ужо перамог

11
Бел-чырвона-белы сцяг ужо перамог
ФОТА: AFP

Экспэрты патлумачылі, чаму.

Пасля пачатку пратэстаў Лукашэнка часта кажа пра бел-чырвона-белы сцяг і звязвае яго з перыядам нацысцкай акупацыі. «Радыё Свабода» разбіралася з экспэртамі, чаму гэта няправільна.

Сцяг не можа адказваць за тое, хто яго і калі выкарыстаў. Бел-чырвона-белы сцяг мала адрозніваецца ад сцягоў многіх еўрапейскіх краін, якія перажылі нямецкую акупацыю.

Бел-чырвона-белы сцяг праслаўлялі ў сваёй творчасці партызан Янка Брыль і франтавік Максім Танк.

Пад чырвона-зялёным сцягам ніхто не «праліваў кроў» на франтах Другой сусветнай вайны. Яго ўхвалілі з падачы Сталіна ў 1951 годзе. Аўтар эскіза сцяга БССР маляваў партрэты Гітлера падчас акупацыі.

У савецкі час усе згадкі і выявы бел-чырвона-белага сцяга былі забароненыя.

Першым у публічнай прасторы сцяг падняў студэнт Акадэміі мастацтваў Алесь Пушкін - у 1989 годзе падчас святкавання гадавіны БНР.

«Рэферэндум» 1995 гады па вяртанні чырвона-зялёнага сцяга нельга ўважаць за легітымны.

Зараз цяпер сотні тысяч беларусаў узнімаюць бел-чырвона-белы сцяг, кідаючы выклік і ідучы на рызыку.

Канчатак выспявання беларускай нацыі непарыўна звязаны з бел-чырвона-белым сцягам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках