26 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае войска адправяць дабудоўваць БАМ і Транссіб

5
Расейскае войска адправяць дабудоўваць БАМ і Транссіб
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Годны занятак для «паўсталых з каленяў».

РЧ прапрацоўвае з Мінабароны пытанне прыцягнення працоўных рэсурсаў для пашырэння Байкала-Амурскай і Транссібірскай магістраляў, паведамляе finanz.ru.

Пра гэта паведаміў у суботу на нарадзе ў пытанні транспартнага забеспячэння вывазу вугалю з Кемераўскай вобласці кіраўнік кампаніі Алег Белазёраў.

«Мы гэтае пытанне з Мінабароны прапрацавалі, у нас ёсць супольны пратакол паміж маім першым намеснікам і першым намеснікам міністра абароны. Мы гатовыя размясціць вайскоўцаў на гэтых аб'ектах, мы ведаем, на якіх аб'ектах. Там неабходна выпрацаваць сістэму ўзаемастасункаў, бо вайскоўцы могуць працаваць толькі паводле спецыяльных дамоўных правілаў. Я ўпэўнены, што мы гэтае пытанне развяжам», - сказаў ён.

Раней Белазёраў ужо паведамляў пра тое, што вайсковыя будаўнікі могуць узяць удзел у мадэрнізацыі Байкала-Амурскай магістралі, бакі вялі перамовы.

Мадэрнізацыя БАМа і Транссіба - адзін з найбуйнейшых інфраструктурных праектаў у РФ. Першы этап праекта прадугледжвае павелічэнне ў 2021 годзе правазной здольнасці БАМа і Транссіба ў накірунку марскіх партоў і памежных пераходаў Далёкага Усходу да 144 млн тон. Рэалізацыя другога этапу развіцця Усходняга палігона дазволіць павялічыць прапускную здольнасць магістраляў да 180 млн тон на год да 2024 года. Праца жаўнераў патрэбная РЧ на фоне пагаршэння сітуацыі з карпаратыўнымі фінансамі.

У выніку крызісу ўласныя інвестыцыйныя магчымасці РЧ у 2020-2021 гадах знізіліся на 550 млрд рублёў, страты да 2025 года ацэньваюцца на 1,1 трлн рублёў, паведаміў Белазёраў.

«Праца «Расейскіх чыгунак» цяпер ажыццяўляецца з улікам значнага адхіленні ад планавых праектаў, прадугледжаных доўгатэрміновай праграмай развіцця ААТ «РЧ», - дадаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках