26 красавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ў ДТЗ трапіў аўтобус з украінцамі: ёсць загінулыя і параненыя

У Польшчы ў ДТЗ трапіў аўтобус з украінцамі: ёсць загінулыя і параненыя
ФОТА: EPA

Аўтобус зляцеў з эстакады ў кювет.

Уночы 6 сакавіка ў Польшчы аўтобус "Познань - Херсон" з 57 украінцамі трапіў у дарожнае здарэнне. Ён зляцеў з эстакады ў кювет. У выратавальнай аперацыі былі задзейнічаныя пажарныя брыгады і гелікаптэры.

Шэсць чалавек загінулі. Колькасць шпіталізаваных украінцаў, якія пацярпелі ў выніку аварыі ўкраінскага аўтобуса ў Польшчы, узрасла да 35 чалавек. Пра гэта 6 сакавіка паведаміла ў Facebook прэсавая служба пасольства Украіны ў Польшчы, піша gordonua.com.

"На гэты момант у медыцынскіх установах знаходзяцца 35 грамадзян Украіны. Ім ды іхнім сем'ям даецца патрэбная консульская дапамога. Рыхтуецца вяртанне ва Украіну грамадзян, жыццю і здароўю якіх нічога не пагражае. Цяпер яны знаходзяцца ў гатэлі", - паведамілі ў амбасадзе.

У прэсавай службе адзначылі, што на месца здарэння прыехалі работнікі Генеральнага консульства Украіны ў Любліне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках